Гульнёвая праграма “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”
1 чэрвеня ў філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшла гульнёвая праграма “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Чытачы бібліятэкі прымалі ўдзел у конкурсах, літаратурных гульнях, адгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі пра лета. Самымі актыўнымі былі: Башко Яўгенія, Міклаш Віялета, Яўхута Елізавета і іншыя. Пераможцы конкурсаў атрымалі салодкія прызы. Дзеці з задавальненнем правялі гэты час у бібліятэцы. У канцы мерапрыемства бібліятэкар запрасіла ўсіх удельнікаў ,каб яны часцей наведвалі бібліятэку.
