Запрашаем наведаць музейны пакой Алега Лойкі
Фотагалерэя
24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі.
Музейны пакой займае асобнае памяшканне, дзе сабраны кнігі падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры Людмілы Антонаўны Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта БДУ. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.
Наведвальнікаў чакае змястоўная экскурсія, паказ прэзентацыі па жыцці і творчасці Алега Лойкі.
МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ ПРАЦУЕ:з 10.00 да 19.00 НАШ АДРАС:Гродзенская вобласць, ЗАЯЎКІ ПРЫМАЮЦЦА ПА ТЭЛЕФОНАХ:8 (01562) 6-94-70 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы) Экскурсія ў музейны пакой Алега Лойкі – 1 наведвальнік 1 р. 50 кап. |