З мэтай забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.
Адным з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі (далей – ПЦПІ), якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на пляцоўках дзяржаўных публічных бібліятэк.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
Асноўныя задачы ПЦПІ:
- арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
- фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
- выкарыстанне эфектыўных формаў і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права.
Падрабязней аб удзеле ПЦПІ ў прававой асвеце грамадзян можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ ў сістэме прававой асветы насельніцтва.
Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Інфармацыйна-пошукавая сістэма “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”) дазваляе атрымаць хуткі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі, матэрыялаў судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі, навуковых і практычных артыкулаў па праве, юрыдычным слоўніку, а таксама да навін заканадаўства.- Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў ІПС “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”), прадстаўлены ў актуальным стане.
- У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”) распаўсюджваюцца:
- копія эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі дадзеных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”, “Міжнародныя дагаворы”);
- банкі дадзеных: “Судовая практыка”, “Формы дакументаў”, “Правапрымяняльная практыка”;
- тэматычныя банкі дадзеных – падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях розных галін прававога рэгулявання.
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь – адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Прававы форум Беларусі – афіцыйная пляцоўка ў сетцы Інтэрнэт для публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў. Прававы форум выкарыстоўваецца для правядзення прававых маніторынгаў, а таксама для збору прапаноў грамадзян па ўдасканаленні заканадаўства, устараненню калізій і прававой нявызначанасці.
Дзіцячы прававы сайт – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс, на якім простай мовай у займальнай і адаптаванай для ўспрымання дзяцей і падлеткаў форме выкладзена карысная прававая інфармацыя для непаўналетніх (аб асабістай бяспецы, бяспецы ў Інтэрнэце; рэкамендацыі па аказанні першай медыцынскай дапамогі; парады псіхолагаў; рэкамендацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і да т.п.).- Электронныя выданні прававой тэматыкі:
- (тэматычныя банкі дадзеных на кампакт-дысках “Помнікі гісторыі права Беларусі”, “Крымінальнае права Беларусі” і інш.).
- Друкаваныя выданні прававой тэматыкі:
- неперыядычныя друкаваныя выданні НЦПІ (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні, выданні серыі “Прававая бібліятэка НЦПІ”), іншыя выданні прававой тэматыкі;
- перыядычныя выданні прававой тэматыкі (навукова-практычны часопіс “Право.by” і інш.)
Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі
- прадастаўленне свабоднага доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
- прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фонда і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;
- кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
- выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстанняў чытальнай зале;
- падборка прававых дакументаў па запытах наведвальнікаў;
- выкананне тэматычных і ўдакладняючых даведак прававой тэматыкі;
- раздрукоўка інфармацыі з электронных баз дадзеных;
- перанос інфармацыі на электронныя носьбіты.
В ГУК “Слонимская районная библиотека им. Я. Коласа” работают 10 публичных центров правовой информации:
- Слонимская районная библиотека им. Я. Коласа
Телефон: 8 (01562) 5-19-64
Почтовый адрес: 231 799, г. Слоним, ул.Советская, 6
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
Рэжым працы ПЦПІ: з 10.00 да 19.00.
Выхадны дзень: панядзелак.
Санітарны дзень: апошні чацвер кожнага месяца.
- Филиал “Городская библиотека №2»
Телефон: 8 (01562) 2-49-71
Почтовый адрес: 231797, г. Слоним, ул. Брестская, 69/1
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Городская библиотека №4”
Телефон: 8 (01562) 2-39-38
Почтовый адрес: 231792, г. Слоним, ул. Коссовский тракт, 100
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Городская детская библиотека им. А. С. Пушкина”
Телефон: 8 (01562) 2-56-84
Почтовый адрес: 231 799, г. Слоним, ул. Ружанская, 1
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Озерница”
Телефон: 8 (01562) 4-59-85
Почтовый адрес: 231807, аг. Озерница, ул. 50 лет БССР, 17
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Василевичи”
Телефон: 8 (01562) 4-57-20
Почтовый адрес: 231814, аг. Василевичи, ул. Центральная, 42
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Жировичская сельская библиотека”
Телефон: 8 (01562) 5-29-48
Почтовый адрес: 231822, аг. Жировичи, ул. Соборная, 46
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Мижевичи”
Телефон: 8 (01562) 5-32-74
Почтовый адрес: 231804, аг. Мижевичи, ул. Школьная, 11
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Большие Шиловичи”
Телефон: 8 (01562) 2-70-68
Почтовый адрес: 231821, аг. Большие Шиловичи, ул. Танкистов, 12
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
- Филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Суринка”
Телефон: 8 (01562) 4-58-17
Почтовый адрес: 231817, аг. Суринка, ул. Школьная, 4
E-mail: slonimcbs@slonimcbs.by
Прававая асвета ў ПЦПІ (узаемадзеянне з органамі ўлады, сацыяльнымі партнёрамі па прававой асвеце грамадзян)
Пры ПЦПІ Слонімскай раённай бібліятэкі ім. Я. Коласа ажыццяўляе прыём грамадзян адвакат Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, дзе слабаабароненыя катэгорыі насельніцтва могуць бясплатна атрымаць кансультацыю па пытаннях грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага, пенсійнага заканадаўства.
Навіны публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Правовой подиум «Выбери свою судьбу»
Информ-досье «Информационный перекресток»
Урок правовых знаний «Нужен закон —поможет «Эталон»»
Открытая беседа «Интерес ценою в жизнь»
День полезной информации «Мы вместе пишем будущее своей страны»
Правовой час «Конституция – правовой фундамент»
Урок-профилактика «Наркотики и здоровье»
Шок-урок «Наркотики: мнимое удовольствие, реальные проблемы»

