Паэтычная гадзіна “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла!”
1 лістапада, нібы жаўрукі ў небе, звінелі беларускія словы ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка”. Гэта любімыя юныя чытачы завіталі разам з настаўнікамі ў час канікул на паэтычную гадзіну “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла!”. Галоўная мэта бібліятэкара – раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы – адзін са шляхаў выхавання любві да сваёй Радзімы. Акрамя чытання вершаў беларускіх аўтараў, удзельнікі рабілі кніжныя закладкі з беларускімі словамі, гулялі ў беларускія гульні ”Грушка”, “Ветлівыя словы”, “Перакладчыкі”, “Пагуляем у рыфмы”. Усе атрымалі салодкія прызы і весела правялі час разам у бібліятэцы.





