Выстава-анатацыя “Беларуская кніга чакае вас” прайшла ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка”
Беларускія кнігі займаюць пачэснае месца ў актыўных чытачоў Сянькоўшчынскай сельскай бібліятэкі. Любяць і захапляюцца імі В.І. Пякарская, С.І. Чабатар, Л.К. Рылко, З.І. Сідорык, В.М. Бартош, У.І. Кармазін і шмат яшчэ прыхільнікаў роднага слова. Выстава-анатацыя “Беларуская кніга чакае вас” прайшла ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” 30 сакавіка. З падрабязным матэрыялам-водгукам аб прачытаных творах С.М. Чыгрына, А. Іверса, Л.І. Кебіч, У. Мазго, У. Ягоўдзіка з замілаваннем расказала чытачка Валянціна Іванаўна Пякарская. Яна глыбока захапляецца паэзіяй і прозай аб беларускіх мясцінах, людзях, вядзе перапіску з некаторымі беларускімі аўтарамі. Мерапрыемства прайшло ў рамках 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.




