Гістарычная гадзіна «Ад заснавання да нашых дзён»
19 верасня ў філіяле «Гарадская бібліятэка № 2» прайшла гістарычная гадзіна «Ад заснавання да нашых дзён» для навучэнцаў 6 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. В. І. Пеляніцына», прымеркаваная да 80-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню «Ганаруся табой, мая Радзіма». Дзеці даведаліся аб гісторыі Гродзеншчыны з глыбокай старажытнасці да сучаснага існавання: аб геаграфічным становішчы і адміністрацыйна – тэрытарыяльным падзеле вобласці, колькасці насельніцтва, эканамічным развіцці, аб асноўных выдатных мясцінах. Падчас сустрэчы навучэнцы актыўна адказвалі на пытанні, паказваючы свае інтэлектуальныя веды ў пазнанні роднага краю.