Літаратурная гадзіна “Алесь Якімовіч – дзецям”
18.01.2024 г. да 120-годдзя з дня нараджэння Алеся Якімовіча супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” правялі літаратурную гадзіну “Алесь Якімовіч – дзецям”. Алесь Якімовіч быў сапраўдным казачнікам. Яго казкі вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, мудрасці і дабрыні. Вучні ГУО “Гімназія № 1 г. Слоніма імя Ф. Сінічкіна” пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, з казкамі і апавяданнямі юбіляра.