Янка Брыль «Птушки и гнёзды»




Брыль, Я. Птушкі і гнёзды : кніга адной маладосці / Янка Брыль. – Мінск : Беларусь, 1964. – 345, [2] с.
У 2024-ым годзе споўнілася 60 гадоў з першага выдання кнігі Янкі Брыля «Птушки и гнёзды». Кніга некалькі разоў перавыдавалася.
Аповед у рамане вядзецца ад імя галоўнага героя Алеся Руневіча, паказваецца яго ўнутраны стан і тыя змены, што адбываюцца ў светаадчуванні пад уздзеяннем рэчаіснасці. Гэтым раман кантрастуе з падзейнымі і шматгеройнымі творамі савецкай літаратуры. Напісанне «Птушак і гнёздаў» было расцягнутым у часе. Першыя часткі пісаліся ў перыяд з 1942 па 1944 гады. Але потым рукапіс быў адкладзены. Да яго аўтар здолеў вярнуцца ажно праз 20 гадоў. З 1962 па 1964 год раман дапрацоўваўся, друкаваўся ў часопісе «Полымя» (1963), а ў 1964 годзе выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве «Беларусь» тыражом 8000 экзэмпляраў. Перакладзены і выдадзены на рускай, украінскай, чэшскай, латышскай, нямецкай мовах.
Раман «Птушкі і гнёзды» аўтабіяграфічны. Сам Янка Брыль з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Гдыняй, быў кулямётчыкам. Трапіў у палон, восенню 1941 года здолеў уцячы на радзіму, дзе стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 годзе – разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Аналагічныя выпрабаванні выпадаюць і на долю галоўнага героя рамана Алеся Руневіча, высакароднага і прыгожага юнaка з зaxoднeбeлapycкaй вёcкi Пacынкi. Ён вымyшaны cлyжыць y пoльcкiм вoйcкy. Kaлi нa Пoльшчy нaпaлa фaшыcцкaя Гepмaнiя, Алесь тpaпiў y пaлoн, дзe звeдaў цяжкyю фiзiчнyю пpaцy, бачыў і сам перажыў здзeкi, гoлaд i дyшэўныя пaкyты. Аповед пра жыццё ў фашысцкім палоне пастаянна перапыняецца ўспамінамі героя пра дзяцінства і родную Беларусь. Юнак спрабуе ўцячы з пaлoнy, але гэта ўдаецца толькі з другога разу. Праз Германію і Польшчу герой дабіраецца да роднага сяла. На радзіме, у СССР, дзе ўжо палае Вялікая Айчынная вайна, Алесь наладжвае сувязь з партызанамі, потым і сам сыходзіць у лес, паказвае сябе адважным разведчыкам; затым, як чалавек пішучы, накіроўваецца камандаваннем у рэдакцыю партызанскай газеты. Савецкім журналістам на ўжо вызваленай роднай зямлі ён і заканчвае вайну.
Цікавыя факты аб рамане:
Да Янкі Брыля ніхто з савецкіх пісьменнікаў не пісаў пра жыццё ў фашысцкай Германіі да нападзення яе на СССР.
Па звесткам з архіва Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (https://be.natbook.org.by/assets/files/yanka-bryl_ptushki-i-gnyozdy.pdf)