База дадзеных "Літаратурная Слонімшчына"

Масляніцына Ірына

   Масляніцына Ірына Аляксандраўна 

Прафесійны журналіст, гісторык, пісьменнік-публіцыст, драматург, аўтар гісторыка-біяграфічных нарысаў пра выдатных асобаў найбольш вядомых у гісторыі Беларусі, зборнікаў беларускіх паданняў і легенд. Піша на рускай і беларускай мовах. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з 2012 года.

Масляніцына Ірына Аляксандраўна нарадзілася 14 лістапада 1965 гада, у г. Пачынак, Смаленскай вобласці, РСФСР, СССР. З 1975 года жыве ў Беларусі. З залатым медалём скончыла ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма” і ў 1983 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт.   У 1988 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1990 года Ірына Масляніцына – член Саюза журналістаў СССР, мае нагрудны знак “Выдатнік друку”. З 2006 года – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2012 годзе ўдастоена права ўступіць у Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (Расія-Беларусь).

Працавала ў перыядычных выданнях краіны, на беларускім тэлебачанні, намеснікам галоўнага рэдактара ў “Цэнтральнай газеце”, рэдактарам у часопісе “Беларусь”, загадчыцай аддзела выдання “Літаратура і мастацтва”, аглядальнікам у часопісе “Алеся”, галоўным рэдактарам у карпаратыўнай газеце “Адзінаццаць” Мінскага падшыпнікавага завода.

Першыя пробы пяра захавала раённая газета “За перамогу камунізма” (так называлася газета “Слонімскі веснік”). Гэта былі: ода ў прозе “І гэта ўсё – чалавек” і некалькі вершаў. Вялікую цікавасць у маладой пісьменніцы быў не толькі да гісторыі Беларусі, але і да гісторыі Слонімшчыны, дзе вырасла. У раённай газеце “За перамогу камунізма” адна за адной выйшлі літаратурныя апрацоўкі народных паданняў пра наш горад і наш край. Легенда “Першая ахвяра” апавядае пра паходжанне назвы горада Слоніма, ракі Шчары і прыадчыняе заслону з старажытнай старонкі гісторыі горада. Галоўныя героі легенды “Чароўны голас” ‒ людзі мастацтва, прыгонныя пана Міхала Казіміра Агінскага. Яшчэ гэта паданне знаёміць нас з гісторыяй паходжання назвы пасёлка Альбярцін. У выніку: з 1996 года па 1998 год у І.Масляніцынай выйшлі па чарзе кнігі: “Легенды” і “Млын на сямі палях. Беларускія народныя легенды і паданні”, дзе акрамя слонімскіх былі сабраны сюжэты аб розных рэгіёнах нашай краіны.

З 1993 года І. Масляніцына творча супрацоўнічае з гісторыкам і пісьменнікам, а цяпер мужам, Міколам Багадзяжем. У сааўтарстве яны напісалі шэраг кніг, прысвечаных нашаму мінуламу. Вынікам іх сумеснай працы сталі кнігі гістарычных нарысаў пра жанчын у гісторыі Беларусі “Слава і няслаўе” і “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі”, дылогія “Радзівілы – нясвіжскія каралі” і “Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур”, кніга гістарычных нарысаў пра самы ранні перыяд гісторыі Беларусі “Беларусь далетапісная”.

Актыўна друкавалася ў часопісах “Беларусь”, “Нёман”, “Маладосць”, “Алеся”, “Женский журнал” з гістарычнымі партрэтамі знакамітых жанчын мінулага Беларусі. На аснове сабранага ўнікальнага матэрыялу выйшла кніжная тэтралогія “Двое в истории”: “Летописцы повествуют о любви”, “Па рыцарским законам”, “Кавалеры и дамы Белорусского Ренессанса”, “Век сентиментальных писем”.

З гадамі цікавасць да гісторыі Беларусі становіцца мацней і чытачы хочуць атрымліваць найбольш дакладную інфармацыю, якая раскрывае малавядомыя старонкі мінулага нашай краіны. Кнігі І. Масляніцынай напісаны на аснове сапраўдных дакументаў і канкрэтных гістарычных фактаў. У кнізе “София Слуцкая” ўпершыню гісторыкам М. Багадзяжем і публіцыстам І. Масляніцынай зроблена спроба стварэння поўнага праўдзівага жыццяпісу святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай. Благаверная княгіня Сафія Слуцкая – адна з самых ушанаваных на Беларусі святых.

Шмат гадоў І. Масляніцына займаецца драматургіяй, напісана дзесяць гістарычных п’ес, дзве з якіх “Крыж Еўфрасiннi Полацкай” і “Абеляр и Элоиза” прэміраваны на конкурсах, арганізаваных Саюзам тэатральных дзеячаў Беларусі. За п’есу “Крыж Еўфрасiннi Полацкай” аўтар атрымала прэмію “Залаты Купідон”. У 2009 годзе ў Нацыянальным Акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа (г. Віцебск) адбылася пастаноўка гэтай п’есы. І. Масляніцына з’яўляецца сцэнарыстам дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”.

 Па матэрыялам:

  1. Слава і няслаўе/ Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. – Мінск: Народная асвета, 1995. – 255 с., іл.
  2. Легенды: пераказ беларускіх паданняў, легенд, пачутых сярод народа, якія даюць тлумачэнне назвам беларускіх гарадоў і мястэчак, рэк і азёр/ Ірына Масляніцына. – Мінск: Полымя, 1996. – 95 с.
  3. Слова пра дружыну нясвіжскую: легенда/ Ірына Масляніцына // Бацькаўшчына. – Мінск: Юнацтва, 1996. – С. 64- 67.
  4. Радзивиллы — несвижские короли: исторические миниатюры/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Издательство “Триоль”, 1997. – 224 с., ил.
  5. Млын на сямі колах: беларускія народныя легенды і паданні/ Ірына Масляніцына. – Мінск: Юнацтва, 1998. – 334 с., іл.
  6. Кавалеры и дамы белорусского Ренессанса/ Ирина Масленицына. – Минск: Полымя, 2000. – 192 с., ил. – (Серия “Двое в истории”).
  7. По рыцарским законам/ Ирина Масленицына. – Минск: Полымя, 2001. – 208 с., ил. – (Серия “Двое в истории”).
  8. Летописцы повествуют о любви/ Ирина Масленицына. – Минск: Беларусь, 2002. – 240 с., ил. – (Серия “Двое в истории”).
  9. Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Издательство “Триоль”, 2003. – 256 с.
  10. Век сентиментальных писем/ Ирина Масленицына. – Минск: Беларусь, 2004. – 256 с., ил. – (Серия “Двое в истории”).
  11. Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі/ Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. – Мінск: Юніпак, 2008.
  12. Беларусь далетапісная: гістарычныя нарысы/ Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010.
  13. Святой благоверный Довмонт (Тимофей) Князь Псковский/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Белорусская Православная Церковь, 2011. – 18 с., ил. – (Серия “Жития святых для детей”).
  14. Святой богатырь Илия из Мурома/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Белорусская Православная Церковь, 2012. – 18 с., ил.
  15. Святые первомученики Руси Феодор и его сын Иоанн/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Белорусская Православная Церковь, 2012. – 18 с., ил., фото.
  16. София Слуцкая: повесть-эссе/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Издательство “Четыре четверти”, 2012. – 104 с., ил.
  17. Сказка о потерянной банковской карточке и близнецах Глебушке и Полинке/ Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Минск: Белстан, 2017. – 64 с. – (Финансовая азбука).