Аляксей Мікалаевіч Якімовіч – беларускі пісьменнік, педагог, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990). Нарадзіўся Аляксей Мікалаевіч 15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Парэцкай васьмігадовай школе. Першыя спробы пяра адносяцца менавіта да школьных гадоў. У гэты час у кнізе “Напісалі кніжку самі” было надрукавана першае апавяданне “Па дарозе са школы”, якая выйшла ў 1967 годзе. Закончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў на Слонімшчыне — ў Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, працаваў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы.
З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 – настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. З 1990 года – член Саюза Пісьменнікаў СССР. З 2008 года – член Грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працуе ў галіне дзіцячай і дарослай прозы, дзіцячай і дарослай драматургіі, займаецца падрыхтоўкай метадычнай літаратуры для настаўнікаў і бацькоў.
Выдаў кнігі для дзяцей і падлеткаў: “Гордзіеў вузел” (Мінск, 1987), “Эльдарада просіць дапамогі” (Мінск, 1989), “Сакрэт Тунгускага метэарыта” (Мінск, 1993), “Пастка для пярэваратня” (Мінск, 1997), “Залатая дзіда” (Мінск, 2001). Усе кнігі, акрамя першай, з серыі “Бібліятэка прыгод і фантастыкі”.
Склаў паданні з мінулага “Пра багоў язычніцкіх” (Слонімская друкарня, 2000).
Выдаў казкі і гульні з малюнкамі школьнікаў Слоніма “Займальны алфавіт” (Слонімская друкарня, 2001), апавяданні і казкі з малюнкамі школьнікаў Слонімскага раёна “Рыжык” (Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013).
У сааўтарстве з З. М. Тамашэвіч выдаў “Дыдактычны матэрыял да ўрокаў навучання грамаце па раздзеле “Навучанне грамаце” курса “Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах” для студэнтаў (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2000).
“Творчыя ўрокі па беларускай мове ў 3 класе” (№18, 19, 20), дадатак да часопіса “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (2017).
“Казкі-падказкі” (Мінск: “Народная асвета”, 2012).
“Як дзядуля ў прыметы верыў” (Мінск: “Народная асвета”, 2012).
“Семь гісторый пра Ваўка і Вожыка” (Мінск: “Пачатковая асвета”, 2016).
“Я, Сямён і барабашка” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
“Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі” (Мінск: “Народная асвета”, 2017).
Аповесць “Калі кукавала зязюля” (Мінск: “Народная асвета”, 2013).
Вучэбна-метадычны дапаможнік “Творчыя ўрокі па беларускай мове ў 6 класе” (“Адукацыя і выхаванне”, 2014).
Апавяданні, казкі “Хітрая ліса” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
Апавяданні, казкі, смяшынкі “Слёзкі Сонца” (Мінск: “Народная асвета”, 2014).
Апавяданні, казкі, смяшынкі “Каб мама ўсміхалася” (Мінск: “Народная асвета”, 2012). Методическое пособие “Творческие уроки по русскому языку в 5-7 классах” (“Адукацыя і выхаванне”, 2014).
Аповесці, казкі “Металічны чалавек” (“Пачатковая школа”, 2016).
Метадычны дапаможнік “Забаўны алфавіт” (Мінск: “Народная асвета”, 2011).
Казкі, вершы, загадкі, скарагаворкі “Пагуляем у алфавіт” (“Адукацыя і выхаванне”, 2012), а таксама іншыя метадычныя распрацоўкі ў дамамогу настаўнікам для школьнікаў рознага ўзроста.
Тэатральныя пастаноўкі па п’есах
П’есы для дзяцей:
“Апошні Дыназаўрык” (Слонімскі драмтэатр, 1995).
У сааўтарстве з С. М. Чыгрыным “Белая Мышка” (Слонімскі драмтэатр, 2002).
“Вядзьмарка і Дыназаўрык” (Віцебскі акадэмічны тэатр імя Я.Коласа, 2009).
“Дзюймовачка” (Мазырскі драмтэатр імя І.Мележа, 2007).
“Добры Змей” (Слонімскі драмтэатр, Маладзечанскі драмтэатр, 1998).
“Ледзяныя зярняткі” (Пінскі драмтэатр, 2008).
“Маўглі” (Слонімскі драмтэатр, 1999).
“Навагоднія прыгоды Бураціна” (Мазырскі драмтэатр, Пінскі драмтэатр, 2007).
“Прыгоды ў лясным гушчары” (Мазырскі драмтэатр)
“Пудзіла” (Слонімскі драмтэатр, 2003).
“Спакуса” (Слонімскі драмтэатр)
“Хітрыкі Бабы Ягі” (Мазырскі драмтэатр, 2005).
“Хітрыкі Бабы Ягі” (Слонімскі драмтэатр, 1994).
“Чарадзейныя суніцы” (Слонімскі драмтэатр, 1997).
В Тверском театре Юного Зрителя 27 апреля 2017 г. прошла премьера детективной пьесы-сказки для детей “Улыбка Шерлока Холмса”, которая номинировалась на высшую театральную премию России “Золотая маска”.
Па матэрыялам:
- Бараноўская, В. “Родная мова бывае толькі адна” : лаўрэат прэміі імя Дубко – пра творчую дзейнасць, натхненне і любоў да Радзімы / Валерыя Бараноўская // Гродзенская праўда. – 2024. — 22 мая. — С. 23. [Аляксей Якімовіч]
- Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч / Л. С. Савік // Памяць. Слонімскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: БЕЛТА, 2004. – С. 653 – 654.
- Савік, Л. С. Якімовіч Аляксей / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. – Мінск, 1993. – Т. 6. – С. 484.
- Аляксей Якімовіч // Беларускія пісьменннікі (1917-1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск: Мастацкая літаратура, – С. 631.
- Якімовіч Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. в 2 кн. – Мінск, 1998. – Т. 18. Кн.1 – С. 254.
- Якимович Алексей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т.4. Гродненская область : в 2 кн. Минск, 2015. – Кн. 2. – С. 488.