Агляд літаратуры “Хатынь: трагедыя і памяць”
ДаДня памяці трагедыі Хатыні ў філіяле “Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка” аформлена тэматычная выстава і праведзены агляд літаратуры “Хатынь: трагедыя і памяць”. На выставе прадстаўлены вядомыя творы В. Быкава, А. Адамовіча, А. Кобец-Філімонавай, прысвечаныя трагедыі ў Хатыні. Сярод выданняў асаблівую ўвагу юных чытачоў прыцягнулі надрукаваныя ўспаміны сведкаў Хатынскай трагедыі.