Агляд творчасці “Чароўная краіна В. Віткі”
Да 115- годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка В. Віткі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4” прайшоў агляд творчасці “Чароўная краіна В. Віткі”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з ДУА “Дзіцячы сад №14 г. Слоніма”
Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю. Дзеці ўважліва слухалі яго вершы, казкі, пацешкі, а такасма разагадвалі яго загадкі.
Увазе дзяцей была прадстаўлена выстава “Сонечны казачнік”. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з вядомымі казкамі пісьменніка: “Вавёрчына гора”, “Доктар нос”, “ Прыгоды Васі Вясёлкіна” і іншыя.
Творы В. Віткі вучаць быць добрымі, спагадлівымі і з любоўю і павагай адносіцца да роднай мовы.




