Адамовіч, А. “Хатынская аповесць”
Адамовіч, А. Хатынская аповесць / Алесь Адамовіч : пер. з рус. мовы Міхася Стральцова і Міхася Тычыны. Апошнія і першыя / Барыс Сачанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 406 с. – (Бібліятэка беларускай аповесці).
«Хатынскую аповесць» Алеся Адамовіча і «Апошніх і першых» Барыса Сачанкі аб’ядноўвае тэма, звязаная з трагічнымі і жудаснымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэннем карнікамі мірных жыхароў беларускіх вёсак.
Шчымлівая праўдзівасць твораў абапіраецца найперш на ўласныя ўспаміны аўтараў, для якіх вайна – гэта тое, што на ўсё жыццё пякучым болем засталося ў іх памяці.
У Электронным каталозе на нашым сайце вы зможаце знайсці, у якім з філіялаў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ёсць гэтая кніга.


