Акцыя «З вытокаў роднай мовы»
Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!..
19 лютага у філіяле «Гарадская бібліятэка №2» для чытачоў бібліятэкі прайшла акцыя «З вытокаў роднай мовы». Чытачы актыўна прымалі ўдзел у акцыі і перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. З дадзенага мерапрыемства прысутнічыя зразумелі, што родная мова – гэта вялікі народны скарб, які патрэбна паважаць і шанаваць. Сваю мову трэба любіць і дасканала валодаць ёю.






