А ці ведаеце вы, што італьянская прымадонна Ганна Давія дэ Бернуці працавала ў тэатры Агінскага?
Знаўцы мастацтва адразу пазнаюць гэты партрэт славутага украінскага і рускага жывапісца ХVIII-XIX стагоддзя Дзмітрыя Лявіцкага. На ім – італьянская прымадонна Ганна Давія дэ Бернуці. Дзякуючы карціне Дзмітрыя Лявіцкага можна сёння пазнаёміцца з вобразам той жанчыны, якая ў свой час спявалана сцэнах тэатра Міхала Казіміра Агінскага і гродзенскага тэатра Антонія Тызенгаўза.
А даведацца больш можна ў кнізе С. Чыгрына “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны”.
Кніга знаходзіцца ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4”
Крыніца:
Чыгрын, С. М. Гістарычная мазаіка Слонімшчыны / Сяргей Чыгрын. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – С. 6-7.