Бібліярынг “Загадкі з роднай хаткі”
10 жніўня ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту адбыўся бібліярынг “Загадкі з роднай хаткі”. Дзве каманды – “Светлячкі” і “Званочкі” спаборнічалі паміж сабой у адгадванні загадак пра сям’ю, прыроду, расліны, ежу, звяроў і птушак, насякомых, прадметы побыту. Хоць і няпроста было адгадаць многія загадкі, аднак настрой у рабят быў бадзёры. Пасля падвядзення вынікаў адзначылі самых актыўных удзельнікаў. Перамагло сяброўства.