Біяграфічны экскурс “Шляхі Валянціна Таўлая”
Падчас правядзення музейных урокаў у музеі беларускай кнігі, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа, да 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая, для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшоў біяграфічны экскурс “Шляхі Валянціна Таўлая”. Валянцін Таўлай – адметная і непаўторная постаць у беларускай літаратуры. Імя беларускага паэта на Слонімшчыне не забыта і сёння. Бібліятэкар Бэркус А. В. нагадала прысутным пра жыццёвы шлях паэта, прывяла шэраг цікавых фактаў з біяграфіі, расказала аб яго творчасці, якая не губляе сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень