Вандроўка “Гучы, родная мова”
8 верасня філіял “Гарадская бібліятэка № 2” наведалі навучэнцы 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма”, у якім адбылася вандроўка “Гучы, родная мова”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
Разам з загадчыкам філіяла Гурскай А.М. дзеці здзейснілі вандроўку па старонкам кніг беларускіх аўтараў. Падчас гэтай вандроўкі загадчык бібліятэкі правяла агляд дзіцячай літаратуры, дзякуючы якому школьнікі пазнаёміліся з фантастычна-прыгодніцкімі творамі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. А яшчэ дзеці адгадвалі класічныя загадкі і загадкі-блытанкі ад пісьменніцы Людмілы Кебіч, шукалі адрозненні ў сюжэтных малюнках цераз гульню “Хто самы ўважлівы?” і рашалі загадкі-задачкі ад беларускіх пісьменнікаў у гульні “Колькі? Дзе? Чаго?”.









