Вечар паэзіі “Сэрца песню пяе…”, прысвечаны 90-гадоваму юбілею Алега Антонавіча Лойкі
30 красавіка ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў вечар паэзіі “Сэрца песню пяе…”, прысвечаны 90-гадоваму юбілею Алега Антонавіча Лойкі – беларускага паэта, празаіка, крытыка, перакладчыка, педагога, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Імя Алега Лойкі добра вядома на Слонімшчыне, бо сваей малой радзіме ён прысвяціў самыя шчырыя, добрыя і светлыя паэтычныя радкі. Вершы “Бярозкі”, “Вялікоднае яечка”, “…Якое ж дзякаваць мне долі?”, “На Пятралівецкай гары”, “…Тут такая чаромха буяла” прагучалі ў выкананні Канапацкай А. М. і Бражук С. А. Бібліятэкар Маразан Н. Л. прадставіла прысутным цудоўны зборнік “Чалавек з сонечнаю ўсмешкай”, які складзены з трох частак і змяшчае аповед пра творчасць таленавітай асобы, успаміны родных і сяброў аб Алегу Антонавічу і вельмі шчырыя паэтычныя прысвячэнні майстру беларускага слова, настаўніку, “працаўніку парнаскай нівы”, чалавеку са спагадлівай усмешкай.