Вечар-прысвячэнне “Залаты Колас беларускай нівы”
26 кастрычніка, да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Якуба Коласа, у ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” прайшоў вечар-прысвячэнне “Залаты Колас беларускай нівы”.
На мерапрыемстве прысутнічалі ўнучка і праўнучка Якуба Коласа – Міцкевіч Вера Данілаўна, даследчыца яго творчасці, Міцкевіч Васіліна Валер’еўна, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Ерашэнкава Лізавета Аляксандраўна, галоўны спецыяліст аддзела культуры Слонімскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама супрацоўнікі, чытачы і сябры бібліятэкі, настаўнікі і вучні школ.
На сустрэчы гучалі вершы і ўрыўкі з паэмы “Новая зямля” знакамітага песняра Беларусі ў выкананні вучняў школ горада і раёна. Дырэктар і настаўнікі ДУА “Слонімская дзіцячая школа мастацтваў” падаравалі прысутным песню “Мой родны кут” на словы Я. Коласа.
Вера Данілаўна і Васіліна Валер’еўна прэзентавалі новую кнігу “Табой я жыў, табой жыву…”, якая прысвечана жонцы Яуба Коласа – Марыі Дзмітрыеўне Каменскай. Выданне змяшчае ўспаміны блізкіх сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі Марыі Дзмітрыеўны з іншымі асобамі акружэння класіка, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы.
Вера Данілаўна Міцкевіц падзялілася ўспамінамі аб сваём дзяцінсве, знакамітым дзядуле, аб цеплых адносінах у сям’і і падаравала раённай бібліятэцы сваю кнігу з асабістым подпісам.
У заканчэнні госці наведалі музей беларускай кнігі, першы аддзел якога прысвечаны беларускаму песняру. Зала называецца: “Якуб Колас – народны паэт Беларусі”.