Вечар-успамін “Снатворны мак”
29 жніўня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Азярніца” прайшоў вечар-успамін “Снатворны мак”, прымеркаваны да 165-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кандрата Тодаравіча Лейкі.
У ходзе размовы з бібліятэкарам чытачы азнаёміліся з біяграфіяй свайго знакамітага земляка, які быў адным з пачынальнікаў беларускай літаратуры XX стагоддзя, першым беларускім дзіцячым драматургам, паэтам і празаікам. Удзельнікі памятнай сустрэчы з цікавасцю зачыталі некалькі твораў аўтара – кароценькіх апавяданняў, з якіх вызначылі, што Кандрат Лейка быў неабыякавым чалавекам, чулым і спагадлівым, чаму і вучыў сваіх чытачоў.




