Выстава-агляд “Новаму стагоддзю здаровае пакаленне”
“Новаму стагоддзю здаровае пакаленне”, пад такой назвай прайшла выстава-агляд у філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка”. Тэма ахоплівае такія пытанні, як наркотыкі, алкагалізм, табакакурэнне, СНІД і інш. Наведвальнікі праслухалі інфармацыю ад спецыялістаў рознага профілю: медыкаў, псіхолагаў, вучоных, свяшчэннаслужыцеляў і інш., аб прычынах залежнасцей, метадах іх пераадолення. Чытачы разам з бібліятэкарам абмеркавалі розныя сітуацыі прыведзеныя ў кнізе Яўгена Працэнка “Наркотики и наркомания: надежда в беде”.