Гадзіна байкі “Смеху ачышчальная сіла”
6 сакавіка ў філіяле “Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна байкі “Смеху ачышчальная сіла” да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На мерапрыемстве чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю вядомага сатырыка, паслухалі некалькі гісторый пра яго творы, а затым чыталі і слухалі найбольш вядомыя байкі.