Гадзіна паэзіі “Мова – крыніца прыгажосці”
22 лютага супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна” наведалі вучняў з прышкольнага лагера ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” і арганізавалі для іх гадзіну паэзіі “Мова – крыніца прыгажосці”, якая была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці акунуліся ў прыгожы свет беларускай мовы, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і літаратурных віктарынах.