КВЗ “Любі, ведай, шануй роднае слова”
Бібліятэкар філіяла “Дзіцячая раённая бібліятэка” Якута А. А. правяла КВЗ “Любі, ведай, шануй роднае слова” для вучняў 7 “А” класа ГУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі. Удзельнікі з задавальненнем спаборнічалі ў адгадванні беларускіх фразеалагізмаў і “шыфроўкі”, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Адказваючы на пытанні, вучні змаглі паказаць добрыя веды па беларускай мове і праявіць эрудыцыю.