Гульнёвая праграма «Лето не кончается, лето в школу собирается!»
Гульнёвая праграма «Лето не кончается, лето в школу собирается!» прайшла 1 верасня ў філіяле Сянькоўшчынская сельская бібліятэка. Настрой дзеці атрымалі добры, бо гулялі ў шмат цікавых гульняў: «Гаданне на адзнакі», «Цудоўны мяшэчак», «Сляпая латарэя», «Злаві рыбу», «Адгадай загадку – намалюй адгадку» і шмат іншых. У кожнай гульні ніхто не застаўся без прыза – карыснага ці смачнага. Бібліятэкар павіншавала ўсіх з Днём ведаў віншавальным калажом і пажадала поспехаў на ўвесь навучальны год.