Гутарка-гульня «Гаворым па-беларуску»
У рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню «Ганаруся табой мая Радзіма» для дзяцей 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма» прайшла гутарка-гульня «Гаворым па-беларуску». На мерапрыемстве дзеці слухалі і расказвалі вершы на роднай беларускай мове. Таксама зацікаўлена ўдзельнічалі ў гульне «Гаворым па-беларуску», якая складалася з шасці заданняў. У канцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.