Гучныя чытанні “Казка за казкай”
Для чытачоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Казка за казкай”. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу самых цікавых і маляўнічых кніг – зборнікаў казак. Дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі, слухалі бібліятэкара, адказвалі на пытанні і самі па чарзе чыталі казкі ўслых. Лепшым чытальнікам быў прызнаны васьмігадовы Міскевіч Раман.