Да юбілею Людмілы Антонаўны Кебіч
Людміла Кебіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, паэтэса, празаік, публіцыст і перакладчык. Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з 2005 года. Член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” па намінацыі “Пісьменнік года-2002”.
Узнагароджана нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор года” ў намінацыі “Песенны жанр” за цыкл песень “Словы прызнання” – “Залаты Купідон” (2009). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2014), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”(2018). Мае дыплом і тытул абласной прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны” за дасягненні ў грамадска-палітычнай сферы за 2013 год. Пераможца ІІІ-га абласнога літаратурнага конкурсу імя Цёткі (А. Пашкевіч) у намінацыі “Паэзія”(2020). Пераможца рэспубліканскага конкурсу “ЛітСтартUP”, абвешчанага Міністэрствам інфармацыі РБ (2020) у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
Творы пісьменніцы друкуюцца ў часопісах і газетах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Вершы Людмілы Кебіч перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую, азербайджанскую і польскую мовы, змяшчаліся ў літаратурных альманахах і анталогіях паэзіі, выдадзеных у Расіі, Літве і Польшчы.
З нагоды 70-годдзя беларускай паэтэсы ў бібліятэках ДУК “Слонімская раённая біліятэка імя Я. Коласа” арганізаваны выставы, кніжныя паліцы, пройдзе вечар паэтычнага настрою “Танальнасць кахання” (філіял “Азярніцкая сельская бібліятэка”), літаратурны суд “Паэтычнае майстэрства Людмілы Кебіч” (філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы”) і інш.