Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да свята была падрыхтавана фотазона “Свяці і працвітай”, кніжная выстава “Беларусь незалежная, унікальная, самабытная”. Бібліятэкар прыняла ўдзел у канцэртнай праграме філіяла “Вялікашылавіцкі цэнтр культуры” і правяла інтэлектуальную гульню “Незалежная, унікальная, самабытная”, якая праходзіла ў тры этапы. На першым этапе ўдзельнікі ўзгадвалі беларускія сімвалы і святы, на другім – адказвалі на пытанні “Верыце ці вы…” і на заключным этапе, называлі помнікі і месцы, дзе яны знаходзяцца.