Завочнае падарожжа “Маёй сілы крыніца – родны край Беларусь”
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” адбылося завочнае падарожжа “Маёй сілы крыніца – родны край Беларусь”. Бібліятэкар нагадала прысутным старонкі гісторыі Радзімы, імёны сусветна вядомых паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў і артыстаў, прапанавала юным чытачам прачытаць вершы беларускіх пісьменнікаў пра сваю родную зямлю. Закончылася падарожжа віншаваннем прысутных са святам і пажаданнем мірнага і шчаслівага жыцця ў незалежнай роднай Беларусі.