Дзень роднай мовы “Ведай і любі родную мову”
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў. Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае, усё беларускае.
У філіяле “Навасёлкаўская сельская бібліятэка” прайшоў Дзень роднай мовы “Ведай і любі родную мову”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай, падбіралі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы, адгадвалі загадкі. Трэба шанаваць сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.






