Дзень юбіляра – Уладзіміра Мінавіча Мазго
У філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” для вучняў 3”А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма” прайшоў дзень юбіляра – Уладзіміра Мінавіча Мазго. З гэтай нагоды была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная знаёмству з творчасцю пісьменніка. Дзеці чыталі вершы, скорагаворкі, адгадвалі загадкі і метаграмы.