Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў
Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў = Замки Беларуси. Тайны минувших столетий = Belarusian Castles. Mysteries of Centuries Past / складальнік А. М. Коршак ; фотаздымкі А. Клешчука [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2025. – 156, [3] с.
Багата ілюстраванае выданне расказвае пра 12 жамчужын беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясвіжскага і Мірскага замкаў да руін Быхаўскага і Смальянскага.
Акрамя цікавай інфармацыі пра гісторыю іх узнікнення, асаблівасці знешняга выгляду і найбольш папулярныя легенды, кніга падкажа, як зручней дабірацца да гэтых архітэктурных аб’ектаў і якія яшчэ славутасці знаходзяцца побач.
Выданне на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай і кітайскай.
У электронным каталогу на нашым сайце вы зможаце знайсці, у якім з філіялаў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ёсць гэтая кніга.


