Занятак-практыкум з дзецьмі “Табе, матуля, з неба зорку падару я!”
7 сакавіка ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” прайшоў занятак-практыкум з дзецьмі “Табе, матуля, з неба зорку падару я!”. Напярэдадні свята Міжнароднага дня жанчын дзеці з задавальненнем стваралі падарункі для матуль, бабуль, сясцёр, сябровак сваімі рукамі. Усе разам чыталі вершы, праслухалі інфармацыю з гісторыі ўтварэння свята 8 Сакавіка. Занятак прайшоў весела, гучна. Дзеці атрымалі задавальненне і панеслі дамоў добры настрой і падарункі.