Канцэртная праграма “Песні з якімі мы перамаглі”
У рамках акцыі «Ваенная агітбрыгада» 25 чэрвеня загадчык сектара нестацыянарнага абслугоўвання сумесна з работнікамі філіялаў “Азярніцкая сельская бібліятэка” і “Азярніцкі цэнтр культуры” выехалі з канцэртнай праграмай “Песні з якімі мы перамаглі” ў вескі Збочна і Мыслава. Для жыхароў вёсак гучалі добрыя песні і пажаданні міру, кахання і дабрабыту. Бібліятэкар падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу “Зямля, на якой я жыву”, на якой былі прадстаўлены цудоўныя выданні аб нашай роднай Беларусі.