Квэст гульня “З кошыкам у пошукі”
Квэст гульня для дзяцей “З кошыкам у пошукі” прайшла ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына”. Бібліятэчны лес запрасіў пашукаць грыбы – кнігі, выканаўшы заданні: “Знайдзі буквы і злажы назву твора”, “Разгадай казачны красворд”, “Прайдзі эстафету”, “Вырашы лагічную задачу”, “Знойдзеныя кнігі пачытай”.