КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
У рамках праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё» аддзелам абслугоўвання i iнфармацыi Слонiмскай раённай бiблiятэкi iмя Я. Коласа праведзена лiтаратурная вiктарына «Знакомые все лица». Прысутным аддзялення сацыяльнай рэабiлiтацыi, абiлiтацыi iнвалiдаў дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Слонiмскага раёна» быў прадстаўлены iнтэрактыў, дзе патрэбна было пазнаць беларускага аўтара па вачам, а так сама адказать на пытанне «Цi ведаеш ты?». Актыўна прайшоў iнтэрактыў пад назвай «Працягнi словы беларускай песнi» i «Патлумач слова». Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнiкi зрабілі карту, дзе патрэбна было скласці пазлы. Сустрэча прайшла цiкава i ўтульна.







