КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” далучыўся да праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар запрасіла вучняў 3, 4 класаў ДУА “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” у бібліятэчную экспедыцыю “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова!”. Дружнай камандай дзеці адправіліся ў падарожжа па сцяжынках нашай роднай – беларускай мовы. Мілагучная гаворка, цікавыя творы, кніжныя адкрыцці і выдатныя веды школьнікаў вялі іх да навукі, вяселля, роздуму і знакамітых мясцін нашай радзімы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Гуляючы ў гульні “Кветка беларуская”, “Я ведаю!”, віктарыну “Аб сваім – аб беларускім”, а таксама чытаючы ўслых беларускія казкі, вершы на роднай мове вучні ўмацавалі сваю любоў, гонар і паказалі дастойную пераемнасць маладога пакалення багатай спадчыны ад прадзедаў зямлі беларускай.






