Коласаўскія чытанні – 2025
Зямля Беларусі ўзрасціла выдатнага класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі – Якуба Коласа. 3 лістапада нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Сваім унікальным, блізкім да сэрца кожнага беларуса талентам, паэт раскрыў бязмежныя магчымасці роднай мовы.
21 лістапада ў гасцёўні Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа прайшлі «Коласаўскія чытанні – 2025».
Пачалося мерапрыемства з чароўнай мелодыі «Мой родны кут» у выкананні юнага талента з Сянькоўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў.
З прывітальным словам для адкрыцця мерапрыемства выступіла дырэктар ДУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» Гайдук Тамара Батыраўна.
Сёлета адзначаецца 100-год з дня першай публікацыі паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка». Урыўкі з гэтага знакавага твора прадэманстравалі вучаніцы 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Слоніма».
Васіліна Валер’еўна Міцкевіч – праўнучка Якуба Коласа, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, і кандыдат сацыялагічных навук, прадставіла прэзентацыю «Паэма Якуба Коласа «Сымон – музыка»: гісторыя кніжных выданняў».
Сваімі пачуццямі і разважаннямі падзяліліся беларуская паэтэса Iрына Антонаўна Войтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік Слонімскага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса; і Галіна Міхайлаўна Барысік, прадстаўніца клуба ветэранаў педагагічнай працы «Вдохновение». А пяшчотная песня ў выкананні Надзеі Пятроўны Салейка напоўніла залу меладычным цяплом.
Напрыканцы сустрэчы вядучая прапанавала ўсім жадаючым наведаць музей беларускай кнігі Слонімскай раёнай бібліятэкі імя Якуба Коласа, завяршыўшы гэты дзень даніны павагі вялікаму класіку.












