Краязнаўчае дасье “Падарожжа па жыцці і творчасці”
14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку, земляку Уладзіміру Іванавічу Ягоўдзіку споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды музей беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі наведалі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Каб прыцягнуць увагу школьнікаў да багатай творчай спадчыны таленавітага пісьменніка, знаўцы роднай прыроды і гісторыі, бібліятэкар Т. А. Сявец правяла краязнаўчае дасье “Падарожжа па жыцці і творчасці”. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка, творы якога дапамагаюць адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Вельмі цікавым было знаёмства з кнігамі серыі “Скарбы Радзімы”, якую пісьменнік заснаваў у 2008 годзе, а таксама рабяты пазнаёміліся з творамі пра гістарычнае мінулае Беларусі. Вучні прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях апавяданнняў і адгадванні загадак. З ахвотай дзеці гулялі ў беларускую народную гульню “Заяц”, якую на старонках кнігі “Горсть ягод” адкрыў для чытачоў пісьменнік. Сустрэча атрымалася карыснай і цікавай.




