Краязнаўчая віктарына “З гісторыі Слонімшчыны”
11 ліпеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” для дзяцей школьнага ўзросту супрацоўнікі бібліятэкі правялі краязнаўчую віктарыну “З гісторыі Слонімшчыны”. Бібліятэкар Кацярына Саванец расказала дзецям легенду карэспандэнта газеты “Слонімскі веснік” І. Пракоф’ева “Слонім у мінулым”, а затым дзеці спаборнічалі паміж сабой у веданні гісторыі свайго краю.



