Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік”
У філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік” “Залатыя рэцэпты дамашняй кухні”. На ім удзельнікі абменьваліся рэцэптамі нарыхтоўкі агародніны, кулінарнымі рэцэптамі. Бібліятэкар падрыхтавала агляд кніг па тэме, засяродзіла ўвагу прысутных, што ў бібліятэцы шмат выданняў па прыгатаванні розных страў і выпечкі, салатаў і саленняў. А ў кнізе “Беларускі кулінарны сшытак” больш за 100 рэцэптаў страў з пацертай бульбы – галоўнага прадукту на стале беларусаў. У час гутаркі прысутныя частаваліся бярозавым сокам і салодкімі пачастункамі.