Людміла Кебіч “Неба ў дыяментах”
Кебіч, Л. Неба ў дыяментах: [апавяданні і аповесць] / Л. Кебіч. – Мінск : Звязда, 2024. – 160 с.
“Навучыцца бачыць нават у звычайным будзённым небе россып зіхатлівых дыяментаў — вось найвышэйшая мудрасць жыцця”.
Кніга запрашае ў захапляльнае падарожжа па лабірынтах чалавечай душы. Перад чытачом паўстае цэлы свет, напоўнены рэальнымі гісторыямі, няспраўджанымі марамі аб каханні і філасофскімі роздумамі пра жыццё.
У электронным каталогу на нашым сайце вы зможаце знайсці, у якім з філіялаў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ёсць гэтая кніга.


