Літаратурнае падарожжа па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка “Скарбы Радзімы”
16 лютага адбылося літаратурнае падарожжа па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка “Скарбы Радзімы”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Бібліятэкар Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа Беркус А. В. расказала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія ён раскрывае ў сваіх творах. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі пісьменніка, прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні сямі цудаў Беларусі, пра якія пісаў У. Ягоўдзік.