Літаратурна-музычная гадзіна “Дзякуй табе, родная”
14 кастрычніка філіялам “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Міжэвіцкі цэнтр культуры” была арганізавана літаратурна-музычная гадзіна “Дзякуй табе, родная”. Бібліятэкар Раіса Яўгенаўна павіншавала ўсіх прысутных жанчын са святам Маці, пажадала здароўя, дастатку, сямейнага цяпла, добрага настрою, доўгіх год жыцця. А ў выкананні работнікаў філіяла “Міжэвіцкі цэнтр культуры” былі прадстаўлены вакальныя і сольныя нумары. Дзеці павіншавалі сваіх матуль выкананнем інструментальнай музыкі і зачыталі вершы, прысвечаныя мамам.