Літаратурныя чытанні “Даведайся пра вайну з кніг”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” адбыліся літаратурныя чытанні “Даведайся пра вайну з кніг”. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра тое, як ваенныя падзеі прымусілі творчую інтэлігенцыю перажыць суровыя выпрабаванні. Каля 250 беларускіх пісьменнікаў прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Дзякуючы творчасці такіх аўтараў, як Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў і іншых, беларуская літаратура прайшла праз ваенныя дарогі, набліжаючы Перамогу. З асаблівай цікавасцю дзеці слухалі пра кнігу “Ніколі не забудзем”, якая змяшчае аповеды беларускіх дзяцей і ўспаміны дарослых, чыё дзяцінства прыпала на ваенныя гады. Самі ўдзельнікі чытанняў з задавальненнем чыталі ўрыўкі з кніг, прысвечаных ваеннай тэматыцы.




