Літаратурны конкурс “У краіне фальклору”
29 чэрвеня ў памяшканні ДУА “Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма” загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №2” Гурская А. М. правяла літаратурны конкурс “У краіне фальклору”, які быў прысвечаны жанрам вуснай народнай творчасці. Дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера “Краязнаўцы” спаборнічалі ў ведах цікавага і духоўнага багацця нашых продкаў, у якіх захаваны чалавечы вопыт і мудрасць. Конкурс быў складзены з шасці тураў пад назвамі: “Запрашаем у падарожжа”, “Казка – ў жыцці падказка”,”Загадка – розуму зарадка”, “Народныя прыкметы”, “У прыказцы праўда свая”, “Легенды роднага краю”. Каманда “Буслік” набрала большую колькасць балаў і перамагла.


