Літаратурны час “З кутка жаданняў”
У філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства да Дня нараджэння Янкі Купалы “З кутка жаданняў”. Бібліятэкар расказала пра дзяцінства, жыццёвы шлях і творчую спадчыну беларускага класіка. Дзеці з захапленнем чыталі вершы Янкі Купалы, а напрыканцы паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага пісьменніка.