Літаратурны час “Янка Купала. Лёс пясняра”
У межах Рэспубліканскай акцыі, прысвечанай дню нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы, у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Навасёлкі” прайшоў літаратурны час “Янка Купала. Лёс пясняра”. Гэта вялікі паэт беларускага народа, чалавек, жыццё і дзейнасць якога з вялікай сілай адлюстравалі ў сабе цэлую гістарычную эпоху. Прысутныя акунуліся ў атмасферу Купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.